I think about water. The drops of rain, it rains every day in Glasgow. How can the soil absorb so much water? We need moisture to survive.
Radioactive rain, 40 minute downpour. The radiation from the Charnobyl explosion spreads around the globe.
In the UN report [1] they say that there are no health consequences of radioactive contamination in Ukraine and Belarus. The radiation by its nature is invisible. They say the consequences are socio-economical and psychological.
The marker of radioactive pollution is young cancers. One of the first elements released after the explosion was radioactive isotope Iodine-131 [2]. It acts through topping up a lack of healthy iodine in the body. Iodine is vital for all living species.
My friend had a thyroid cancer. Finally western scientists accept that carcinoma is an after effect of the Сharnobyl pollution. I think that at least a third of the territory of Belarus is polluted. There are patches not far from Minsk.
They treat her cancer with discoveries made by Marie Curie. They use radioactive Iodine-131 to irradiate her carcinoma. But her dormant brain tumours grow.
My family has a house in the Exclusion zone. The Exclusion zone was established by Soviet armed forces in 1986.
I feel okay. I am not holding anything back.
In Iraq after the war the cases of brain tumours among young children grew. They know how many rockets are exploded in Ukraine, what kind of elements are inside them. Why do governments exclude greenhouse emissions produced by the military and wars from sustainability reports?
Yet again there is no immediate effect of low-dose radiation.
My friend is calling me. Their legs were paralysed. The Polish doctor said they are a Belarusian immigrant who doesn’t want to work. The doctor apologised. It was a leukaemia. They were advised to collect sperm and bring it to a sperm bank. It is better not to have kids after you've had radiotherapy.
A few years after the bombing of Hiroshima and Nagasaki, a committee was established for studying the effects of radiation. Most of the reports said there were no consequences for pregnant women or their fetus. At least, there were no more anomalies than normal.
Do self-abortions count? This is unknown to the science of men.
In Greece about 23% of otherwise wanted pregnancies were terminated during the month after the Charnobyl accident. Denmark saw a growing number of induced abortions, especially in areas where the radiation levels had risen the most. [3] They connect the increased rates of abortions to the psychological state and the “radiophobia” of women, but they advise you not to drink cow milk. The radiation is twice invisible.
“In various parts of Europe, including the UK, analyses of the levels of activity in drinking water, milk, vegetables and meat revealed levels approaching above national emergency levels in one or more ‘species’.” [4]
Research on the reproductive health of women in areas directly affected by the Charnobyl accident immediately afterward revealed a decline in birth rates, a rise in pregnancy-related anemia, and an increase in perinatal mortality. In Belarus and Ukraine, women chose to undergo induced abortions, showing an increase of up to 275% compared to rates before the accident. Some pregnant women residing in the radiation-affected zones were encouraged to have an abortion and many did so. [5] The abortions are also said to be connected to socio-economic factors. The UN report says we need to establish a good market to get rid of the radiation.
The market built on a swamp. Like a Silicone Valley. We need to use good soil. I think we need to install data centers in the Exclusion zone. A high technology park. But computers don’t like moisture.
Even the Italian baroness Bona Sforza, who owned the lands of the Belarusian Paliessie, said it had a great potential. When the lands later became part of the Russian Empire, Joseph Zhilinsky was working on a land development plan by building a network of reclamation channels to drain the soil and make it fit for agricultural use.
I am chopping cabbage into my soup, but I can’t eat the core. I am peeling the potatoes, I wash the mushrooms and clear them from moss and soil. You can reduce the level of radiation if you boil them at least twice in salted water and drain.
There is no sign of the radiation sign.
Думаю пра ваду. Падаюць кроплі дажджу – у Глазга кожны дзень дождж. Як мажліва, што глеба паглынае столькі вады? Вільгаць неабходная для выжывання.
Радыеактыўны дождж, саракахвілінны лівень. Радыяцыя ад чарнобыльскага выбуху распаўсюджваецца па зямным шары.
У дакладзе ААН [1] гаворыцца, што наступствы радыеактыўнага забруджвання для здароўя ва Украіне і Беларусі адсутнічаюць. Выпраменьванне нябачнае па сваёй прыродзе. Кажуць, што наступствы галоўным чынам сацыяльна-эканамічныя і псіхалагічныя.
Маркерам радыеактыўнага забруджвання з'яўляюцца ракавыя захворванні сярод маладзейшага насельніцтва. Адным з першых элементаў, якія выкінуліся ў паветра пасля выбуху, быў радыеактыўны ізатоп ёд-131 [2]. Ён уздзейнічае на чалавека, запаўняючы сабой недахоп карыснага ёду ў арганізме. Ёд жыццёва важны для ўсіх жывых арганізмаў.
Мая сяброўка захварэла на рак шчытападобнай залозы. Заходнія навукоўцы ўрэшце прызналі карцыному наступствам забруджвання пасля Чарнобыльскай катастрофы. Забруджаная прынамсі траціна тэрыторыі Беларусі. Такія ўчасткі ёсць нават пад Мінскам.
Сяброўчын рак лечаць, абапіраючыся на адкрыцці, зробленыя Марыяй Кюры-Складоўскай. Радыеактыўны ёд-131 выкарыстоўваецца для апраменьвання ейнай карцыномы. Але спячыя пухліны яе галаўнога мозгу працягваюць расці.
У маіх родных ёсць дом у зоне адчужэння. Зону адчужэння стварылі савецкія ўзброеныя сілы ў 1986 годзе.
Я пачуваюся добра. Усё адпусціла.
У Іраку пасля вайны вырасла колькасць выпадкаў пухлін галаўнога мозгу сярод маленькіх дзяцей. Даследчыкі ведаюць, колькі ракет узарвалася ва Украіне, і якія элементы яны змяшчалі. Чаму ўрады выключаюць са справаздач аб устойлівым развіцці выкіды парніковых газаў ад ваеннай прамысловасці і ваенных дзеянняў?
Зноў-такі, непасрэдны эфект ад нізкіх доз апраменьвання адсутнічае.
Мне тэлефануе сябра. У іх паралізавала ногі. Польская доктарка спачатку казала, што гэта проста беларускія імігранты прыдумляюць, каб не працаваць. Пасля выбачылася. Аказалася – лейкемія. Ся́бры параілі захаваць сперму ў спецыяльным банку. Пасля радыетэрапіі дзяцей лепш не заводзіць.
Праз некалькі гадоў пасля бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі быў створаны Камітэт па вывучэнні ўздзеяння радыяцыі. У большасці справаздач адзначалася, што ніякіх наступстваў для цяжарных жанчын або зародка не выяўлена. Прынамсі, анамалій было не больш, чым звычайна.
Ці ўлічваліся самастойныя аборты? Навука мужчын такое не даследуе.
У Грэцыі каля 23% дагэтуль жаданых цяжарнасцей былі перапыненыя на працягу месяца пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Даніі быў зарэгістраваны рост колькасці штучных абортаў, асабліва ў раёнах, дзе ўзровень радыяцыі павысіўся больш за ўсё [3]. Рост колькасці абортаў звязваюць з псіхалагічным станам і «радыефобіяй» жанчын, але адначасова раяць не піць каровіна малако. Выпраменьванне нябачнае ўдвая.
«У розных частках Еўропы, у тым ліку Вялікабрытаніі, аналіз узроўню актыўнасці ў пітной вадзе, малацэ, гародніне і мясе паказаў, што ў адным ці некалькіх "відах" жывёл паказальнікі перавышаюць нацыянальны аварыйны ўзровень» [4].
Даследаванне рэпрадуктыўнага здароўя жанчын у раёнах, якія непасрэдна пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адразу пасля катастрофы выявіла зніжэнне нараджальнасці, рост анеміі, звязанай з цяжарнасцю, і павелічэнне перынатальнай смяротнасці. У Беларусі і Украіне жанчыны выбіралі рабіць штучныя аборты, і гэты паказчык вырас амаль на 275% у параўнанні з дааварыйнымі лічбамі. Некаторым цяжарным жанчынам, што жылі ў зонах радыяцыйнага ўздзеяння, рэкамендавалі аборт, і многія яго і зрабілі [5]. Лічыцца, што на выбар рабіць аборт таксама ўплывалі сацыяльна-эканамічныя фактары. У дакладзе ААН гаворыцца, што, каб пазбавіцца ад радыяцыі, неабходна наладзіць добры рынак.
Рынак, пабудаваны на балоце. Як Сіліконавая даліна. Нельга не выкарыстоўваць добрую глебу. Мне здаецца, трэба ўсталяваць інфармацыйна-аналітычныя цэнтры ў зоне адчужэння. Парк высокіх тэхналогій. Але камп'ютары ня зносяць вільгаці.
Нават італьянская баранэса Бона Сфорца, якая валодала землямі на беларускім Палессі, казала, што ў яго вялікі патэнцыял. Калі гэтыя землі пазней увайшлі ў склад Расійскай імперыі, Іосіф Жылінскі працаваў над планам асваення зямель, будуючы сетку меліярацыйных каналаў, каб асушыць глебу і зрабіць яе прыдатнай для сельскагаспадарчага выкарыстання.
Шынкую капусту на суп, але храпку есці нельга. Чышчу бульбу, мыю грыбы і саскрабаю з іх мох і бруд. Узровень забруждвання зніжаецца, калі адварыць іх прынамсі двойчы ў падсоленай вадзе і прамыць.
Радыяцыйнага знака нідзе не відаць.